У Аргенціне вось ужо амаль тыдзень стаіць анамальная спякота

27 декабря 2013
У сталіцы краіны Буэнас-Айрэсе зафіксаваныя рэкордныя плюс 44 градусы. Улады аб'явілі апошні, чырвоны ўзровень небяспекі. Людзей просяць не гуляць пад пякучым сонцам і як мага больш піць вадкасці. Па прагнозах сіноптыкаў, высокая тэмпература пратрымаецца да панядзелка. Дарэчы, у трэцім па велічыні горадзе краіны - Расарыа - спякота прывяла да надзвычайнага здарэння. Больш чым 70 чалавек, якія ратаваліся ад сонца на пляжы, былі пакусаныя піраннямі. Сур'ёзныя раненні атрымалі і двое дзяцей.