У Анкары чарговае пасяджэнне парламенцкай камісіі скончылася масавай бойкай

3 мая 2016

У Анкары чарговае пасяджэнне парламенцкай камісіі па спрэчным законапраекце аб зняцці дэпутацкай недатыкальнасці скончылася масавай бойкай. Усё пачалося са сваркі паміж прадстаўніком кіруючай партыі і дэпутатам ад пракурдскай апазіцыі. Затым хто мае рацыю, вырашылі высветліць на кулаках. Да бойкі далучыліся і іншыя ўдзельнікі пасяджэння. У крыўднікаў паляцелі бутэлькі з вадой. Аднавіць парадак атрымалася толькі праз паўгадзіны.