Расія шукае шляхі надзейнай транспарціроўкі газу для еўрапейскіх спажыўцоў

3 Красавіка 2013

Расія шукае шляхі надзейнай транспарціроўкі газу для еўрапейскіх спажыўцоў. І ў сувязі з гэтым ізноў звяртаецца да Беларусі. Сёння Уладзімір Пуцін даручыў Газпраму вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода Ямал - Еўропа-2 праз нашу краіну для паставак газу ў Польшчу, Славакію і Венгрыю.  На думку расійскага прэзідэнта, гэта павысіць надзейнасць газазабеспячэння еўрапейскіх краін. Як паведаміў кіраўнік Газпрама, кампанія ўжо прапрацоўвае варыянты будаўніцтва газаправода з тэрыторыі Беларусі з разуменнем таго, што сёння транзіт праз нашу краіну па трубаправодзе Ямал - Еўропа-1 з'яўляецца самым эканамічна эфектыўным. Паводле слоў Аляксея Мілера, новы праект  можа быць ажыццёўлены ў 2018 -2019 гадах.