У амерыканскім Осціне адбыўся чацвёрты выбух за месяц

19 марта 2018
Два чалавекі атрымалі раненні і шпіталізаваныя. Паліцыя высвятляе прычыны інцыдэнту. Мясцовым жыхарам рэкамендавана пакуль не пакідаць свае дамы. Раней у Осціне падарваліся тры пасылкі, тады загінулі два чалавекі. Улады павялічылі ўзнагароду да 115 тысяч долараў за інфармацыю аб датычных да гэтых атак.