У амерыканскім Лос-Анджэлесе стварылі ўнікальную сістэму кіравання гарадскімі святлафорамі

8 апреля 2013

На яе ўдасканаленне спатрэбілася некалькі дзесяцігоддзяў і каля 400 мільёнаў долараў. У выніку на ажыўленых трасах горада амаль заўсёды гарыць зялёнае святло, якое змяняе чырвонае толькі пры з'яўленні пешаходаў або машын на сумежных вуліцах. За гэта адказваюць спецыяльныя датчыкі. Інфармацыю збірае вылічальны цэнтр, які можа ўлічыць перамяшчэнне больш за 20 мільёнаў аўтамабіляў.