У аэрапортах Італіі адмяняюцца каля паловы рэйсаў

20 марта 2017

У аэрапортах Італіі адмяняюцца каля паловы рэйсаў з-за забастоўкі супрацоўнікаў авіякампаніі "Аль Італія". Стачка прадоўжыцца да пяці вечара па мясцовым часе. Яе аб’явілі ў знак пратэсту супраць масавага скарачэння персаналу. Яшчэ адну (ужо сутачную) забастоўку прафсаюзы намецілі на 5 красавіка. Летась авіякампанія "Аль Італія" панесла страты ў паўмільярда еўра і зноў апынулася на мяжы банкруцтва. На днях у адстаўку падаў прэзідэнт кампаніі.