Узровень вады ва Урале перавысіў крытычную адзнаку 930 см - улады Арэнбурга заклікалі да тэрміновай эвакуацыі

10 апреля 2024

Улады Арэнбурга зноў заклікалі да тэрміновай эвакуацыі. Узровень вады ва Урале перавысіў крытычную адзнаку 930 сантыметраў. За ноч глыбіня затаплення вырасла на паўметра. Водныя патокі падышлі да федэральнай трасы.

Не лепш ідуць справы ў Курганскай вобласці: у Зверынагалоўскай акрузе абвешчана прымусовая эвакуацыя. Узровень вады найбліжэйшай ракі Табол толькі за мінулую ноч падняўся на 3 з паловай метры.

Аднак пік бедства прагназуецца на перыяд паміж 11 і 14 красавіка. Усяго з паводкамі на гэты момант вядуць барацьбу 39 рэгіёнаў Расіі.