Узровень вады ва Урале дасягнуў 110 см. Метэаролагі: праз тры дні пачнецца спад

10 апреля 2024

У Расіі працягваюць змагацца з анамальнымі паводкамі. У Арэнбургу ўзровень вады з ракі Урал дасягнуў 110 см. Згодна з прагнозамі метэаролагаў, найвышэйшыя ўзроўні вады ў зоне разводдзя ў Арэнбургскай вобласці пратрымаюцца да трох дзён. Пасля пачнецца павольны спад.

Пры гэтым у Орску вада ўжо сыходзіць ад дамоў. Святары спрабуюць выратаваць абразы з затопленага пакроўскага храма. Уваход у будынак заблакіраваны будматэрыяламі, што прынёс паток вады.

Вясновая  паводка і выкліканыя ёй падтапленні закранулі ўжо 39 рэгіёнаў Расіі.