Ураган "Мэцью" сёння можа абрынуцца на Гаіці і Ямайку

3 октября 2016

Улады праводзяць эвакуацыю, бо, акрамя ліўняў, на астравы рухаецца вецер з хуткасцю 240 кіламетраў за гадзіну. Мясцовыя жыхары з выхадных экстранна запасіліся ўсім неабходным і падрыхтавалі свае дамы да ўдару стыхіі.

Куба тым часам адмяніла некалькі авіярэйсаў. Рауль Кастра асабіста кіруе падрыхтоўкай Острава свабоды да цыклону. Штармавое папярэджанне аб’явілі ў 6 правінцыях. Сотні тысяч жыхароў зараз эвакуіруюць з раёнаў, якія ў наступныя гадзіны могуць прыняць удар урагану "Мэцью". Адменены і рух цягнікоў ва ўсходнія раёны.