Над Сіднеем пранёсся магутны шторм

21 октября 2018
Стыхія абрынула на рэгіён ліўні, навальніцы і шквалісты вецер. Сіноптыкі за суткі налічылі 300 тысяч удараў маланак. Ноччу ў аўстралійскім мегаполісе з-за электрычных разрадаў было светла як днём. Ад удару маланкі загінуў адзін чалавек. Непагадзь пашкодзіла дзясяткі пабудоў. З-за дрэў, што ўпалі, рух па некаторых трасах прыпынены.