Ураган "Мэцью" прайшоўся па Карыбскім рэгіёне

5 октября 2016

Па Карыбскім рэгіёне - а менавіта Гаіці, Дамініканскай Рэспубліцы, Калумбіі, Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах - прайшоўся ўраган "Мэцью", які прынёс разбурэнні і чалавечыя ахвяры. А першай правінцыяй Кубы, у якую прыйшоў ураган з парывамі ветру 120 кіламетраў за гадзіну, стала Усходняя Гуантанама. Сілы цывільнай абароны прыведзеныя ў стан павышанай гатовасці. Раней паведамлялася, што кубінскія ўлады эвакуіравалі больш як 300 000 мясцовых жыхароў і сотні турыстаў.