Беларускія барцы вольнага стылю заваявалі 4 алімпійскія ліцэнзіі. Даведаліся, хто здабыў пуцёўкі ў Парыж

8 апреля 2024

Плюс яшчэ чатыры алімпійскія ліцэнзіі ў зборнай Беларусі па барацьбе. Нашы вольнікі трыумфальна выступілі на кваліфікацыйным турніры ў Баку. Пуцёўкі ў Парыж здабылі Дзяніс Храмянкоў, Аляксандр Гуштын,  Арыян Цютрын і Магамедхабіб Кадымагамедаў. Нагадаем, для заваявання алімпійскай квоты спартсменам неабходна было прабіцца ў фінал першынства.

На сёння  ў беларускіх барцоў 7 алімпійскіх ліцэнзій. Раней квоты заваявалі Ірына Курачкіна, Ванеса Каладзінская і Абубакар Хаслаханаў. Апошні шанц атрымаць пуцёўку ў Парыж у спартсменаў будзе на сусветным кваліфікацыйным турніры, які ў маі  прыме Стамбул.