Унікальны брыльянт "Ружовая зорка" прададзены на аўкцыёне "Сотбіс"

5 апреля 2017

Унікальны брыльянт "Ружовая зорка" вагой амаль 60 карат быў прададзены на аўкцыёне "Сотбіс" у Ганконгу за рэкордны 71 мільён долараў. На камень прэтэндавалі тры чалавекі. Таргі працягваліся каля шасці хвілін. Імя пакупніка не выдаецца. Брыльянт знойдзены ў 99-ым годзе на алмазных радовішчах у Афрыцы. На яго апрацоўку ў ювеліраў сышло каля двух гадоў. На сёння гэта самы вялікі ў свеце брыльянт ружовага колеру.