Унікальную шпіёнскую праграму выявілі расійскія спецыялісты

17 февраля 2015

Супрацоўнікі "Лабараторыі Касперскага" выявілі шкоднае ПЗ. Яно можа ўбудоўвацца ў прашыўку цвёрдых дыскаў вядучых вытворцаў, і зламыснікі атрымліваюць доступ да інфармацыі большасці камп'ютараў планеты. Як паведамляе агенцтва "Рэйтэр", аўтары праграмы-шпіёна могуць быць звязаны з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША. Паводле звестак "Лабараторыі Касперскага", шкодным ПЗ былі заражаны камп'ютары як мінімум у 30 краінах. Больш за ўсё ў Іране і Расіі. Мэта хакераў урадавыя і ваенныя ўстановы, банкі, энергетычныя кампаніі.