Унікальнае відовішча на Гавайскіх астравах

12 февраля 2017

Там зноў прачнуўся вулкан Кілаўэа - адзін з самых актыўных у свеце. У яго кратэры ўтварылася возера з лавы, а са схілаў у Ціхі акіян сцякаюць вогненныя патокі. Нагадаем, апошняе вывяржэнне вулкана пачалося ў студзені, калі яно закончыцца - невядома. За ім кругласутачна назіраюць дзясяткі спецыялістаў з розных пунктаў планеты.