Вуліцы Ліёна асвяціліся дзясяткамі тысяч агнёў

10 декабря 2017

Зіхаценне святла, багацце фарбаў і неверагодны палёт фантазіі. Вуліцы французскага Ліёна зноў асвяціліся дзясяткамі тысяч агнёў з нагоды Свята святла. Экранамі для праекцый сталі будынкі мэрыі, тэатра, старажытныя храмы і жылыя дамы. Кожны год паглядзець на гэтае дзейства прыязджаюць мільёны гледачоў. Мастакі бралі натхненне адусюль: камп'ютарныя гульні, старажытныя легенды, прырода.