Інтэрв'ю з дырэктарам Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Ігарам Катляровым

11 февраля 2018

Да саміх выбараў застаецца роўна тыдзень. Як падлічылі ў Цэнтрвыбаркаме, усяго ў спісах каля 7 мільёнаў выбаршчыкаў. Зараз на 18 тысяч мандатаў прэтэндуюць 22 тысячы кандыдатаў. У сярэднім конкурс ледзь больш як 1 чалавек на месца. У Беларусі няма ніводнай акругі без кандыдатаў, праўда, вялікая колькасць акруг безальтэрнатыўных - асабліва ў сельскія Саветы. І тое, гэтыя адзіныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат - у асноўным вылучэнцы ад працоўных калектываў.

Палітычныя партыі ў гэтай электаральнай гонцы не адрозніваюцца актыўнасцю - паказвае статыстыка. У снежні 2017 года Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі правёў даследаванне - паводле вынікаў, пытанні, якія хвалююць сёння выбаршчыкаў, знайшлі адлюстраванне ў праграмах кандыдатаў. Гэта ў першую чаргу праблемы п'янства, няшчасных сямей, адсутнасць розных форм вольнага часу. А вось яўка выбаршчыкаў на выбарах будзе залежаць ад актыўнасці цяперашніх дэпутатаў і вынікаў іх працы.

Прама зараз спецыяльна для "Галоўнага эфіру" эксклюзіўны каментарый дырэктара Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Ігара Катлярова (відэа).