Украіну штомесяц пакідае больш за сто тысяч жыхароў

21 февраля 2018

Гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны. З 11 чэрвеня мінулага года дзейнічае бязвізавы рэжым Украіны з ЕС. Гэта спрыяе міграцыі: многія дзеці зараз вучаць польскую мову і мараць жыць у Польшчы.

Павел Клімкін, Міністр замежных спраў Украіны: "Толькі летась Украіну пакінулі каля мільёна ўкраінцаў. Сто тысяч украінцаў пакідаюць краіну штомесяц. І пытанні далёка не толькі ў тым, што там больш высокія зарплаты. Гэта разуменне будучыні і якасці жыцця. Я ўспамінаю, як аднойчы наведаў у Івана-Франкоўску польскую школу, у якой 24 польскія класы і амаль ніводнага паляка".

Тым часам дзярждоўг Украіны дасягнуў рэкорднай адзнакі - амаль 79 мільярдаў долараў. Напрыканцы студзеня МВФ паабяцаў выдзеліць у маі Украіне чарговы транш амаль на 2 мільярды долараў. Але для гэтага Кіеў павінен правесці шэраг рэформ і сярод іх павышэнне тарыфаў на газ. Зрэшты, Нацбанк Украіны не выключае, што можа спыніць супрацоўніцтва з фондам ужо ў сярэдзіне года.