У Палацы Незалежнасці праходзіць нарада па пытаннях эпідсітуацыі ў Беларусі

7 апреля 2020
Дынаміка цэнаў, загрузка нашых НПЗ, магутнасці для захоўвання сыравіны, а таксама забяспечанасць унутранага рынку нафтапрадуктамі, у тым ліку палівам для завяршэння пасяўных работ. Прэзідэнт расставіў акцэнты на вялікай нарадзе. Сітуацыя на нафтавым рынку, якая пастаянна мяняецца,  зараз адна з самых надзённых тэм ва ўсім свеце. Кан'юнктуру нельга спрагназаваць, а таму Прэзідэнт заклікае мець для краіны некалькі сцэнарыяў развіцця сітуацыі. 

У гэтыя хвіліны ў Палацы Незалежнасці праходзіць яшчэ адна нарада па пытаннях эпідсітуацыі ў  Беларусі. Да панядзелка даручана зняць усе праблемы з недахопам масак у краіне. Гэтае пытанне на асаблівым кантролі ў Прэзідэнта. Асобна спыніўся Кіраўнік дзяржавы на недапушчальнасці завышэння цэнаў на медпрэпараты, а таксама на некаторую гародніну і садавіну (напрыклад, цытрусавыя і імбір). Да ўрэгулявання сітуацыі падключаць Камітэт дзяржкантролю. Падрабязнасці ў наступных выпусках.