Украінскія дэпутаты пабіліся ў калідоры тэлеканала

16 марта 2018

Дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны сышліся ў рукапашнай сутычцы на адным з украінскіх тэлеканалаў. Бойка Вадзіма Іўчанкі і Аляксея Ганчарэнкі адбылася праз закон аб скасаванні паправак Лазавога. Лаяцца паміж сабою дэпутаты пачалі яшчэ ў студыі "Пятага канала", пасля чаго канфлікт перамясціўся ў калідор рэдакцыі.