Працу аэрапорта амерыканскага горада Ньюарк паралізавалі дроны

23 января 2019

Надзвычайнае здарэнне ўжо ў амерыканскім аэрапорце горада Ньюарк (штат Нью-Джэрсі). Працу авіягавані паралізавалі дроны. Яны былі заўважаныя недалёка ад ўзлётна-пасадачнай паласы на вышыні каля кіламетра. Вядома, што на гэты момант праца аэрапорта адноўленая. Праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці здарэння.