Украіна заблакіравала расійскія вэб-рэсурсы

16 мая 2017

Пад забарону патрапілі сацсеткі "УКантакце" і "Аднакласнікі". Акрамя таго мясцовым інтэрнэт-правайдарам забаронена падаваць паслугі доступу да сэрвісаў Mail.Ru і "Яндэкс". Паводле афіцыйных паведамленняў, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка зацвердзіў пашыраны спіс фізічных і юрыдычных асоб Расіі, якія патрапілі пад санкцыі. У чорным спісе і некалькі расійскіх тэлеканалаў, а таксама "Лабараторыя Касперскага", "Доктар Вэб" і нават авіякампанія "Ютэйр".