Пад Асіповічамі праходзяць спаборніцтвы артылерыйскіх падраздзяленняў

2 сентября 2016

Палігон Рэпішча пад Асіповічамі ператварыўся ў поле бою, там праходзяць спаборніцтвы артылерыйскіх падраздзяленняў. Адстрэл буйнакалібернай зброі вызначыць лепшы агнявы дывізіён беларускай арміі. Стральбу па цэлях, аддаленых на шматлікія кіламетры, вядуць батарэі, узброеныя 152 міліметровымі гаўбіцамі. На першым этапе змагаліся падараздзяленні Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, а таксама войскі цэнтральнага падначалення. У найбліжэйшы час сваё майстэрства пакажуць артылерысты Заходняга аператыўнага камандавання.

Сяргей Русецкі, начальнік аддзела кіравання ракетных войскаў і артылерыі генштаба УС Беларусі: "Спаборніцтвы толькі пачаліся, выйшлі першыя дывізіёны, на дадзены момант яны пацвярджаюць званне лепшых дывізіёнаў сваіх камандаванняў, часцей цэнтральнага падначалення. А які дывізіён стане лепшым, пакажа ход спаборніцтваў. Пакуль я задаволены ўзроўнем падрыхтоўкі, навыкамі асабістага складу. Яны паказваюць вельмі добры вынік".

У складзе баявых разлікаў - радавыя і сяржанты, якія праходзяць службу ў рэзерве. Гэта дазваляе вайскоўцам асвоіць воінскую спецыяльнасць метадам навучальных збораў.