Удар ніжэй за пояс ад французскіх фермераў

9 августа 2013

Аграрыі разбілі 200 000 яек у знак пратэсту ля будынка падатковай службы. Працаўнікі незадаволеныя нізкімі цэнамі на сваю прадукцыю. Птушкагадоўцы дамагаюцца скарачэння агульнай вытворчасці яек у Францыі на 5%, каб павялічыць попыт і падняць цэны. Апошнім часам іх выдаткі моцна павялічыліся праз патрабаванне ЕС гадаваць курыц-нясушак у клетках большага аб'ёму і павышанага камфорту.