Ля берагоў Ірландыі затрыманая яхта, гружаная какаінам

25 сентября 2014
Паводле інфармацыі экспертаў, кошт партыі наркотыку вагой адну тону складае 62 мільёны фунтаў стэрлінгаў. На борце судна знаходзіліся тры брытанцы, яны таксама затрыманыя. Як мяркуецца, наркотыкі перавозіліся з краін Лацінскай Амерыкі. Затрыманая берагавой аховай Ірландыі партыя какаіну абяцае стаць самай буйной у Еўропе сёлета.