Беларускія аграрыі выходзяць на фінішную прамую

14 августа 2017

5 мільёнаў тон збожжа і дзве траціны ўбраных плошчаў. Беларускія аграрыі выходзяць на фінішную прамую.

Жніво павінна завяршыцца да канца тыдня. Брэсцкая вобласць практычна справілася з пастаўленай задачай. Тут работы ідуць на апошніх 9 працэнтах гектараў. У лідарах па намалоце сталічны рэгіён. На яго рахунку ўжо 1 мільён 212 тысяч тон збожжа. Упэўнена да мільённай адзнакі набліжаецца Гродзенская вобласць. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне вышэйшая за леташнюю і складае 36 цэнтнераў з гектара.