Тысячы мігрантаў з Цэнтральнай Амерыкі спрабуюць прарвацца праз граніцу Мексікі і Гватэмалы

20 октября 2018

Два вялізныя караваны накіроўваюцца ў бок ЗША. Сутычкі з паліцыяй прывялі да пацярпелых. Іх ужо не менш як 15 чалавек. У асноўным гэта праваахоўнікі, якія спрабавалі не дапусціць прарыву. Зараз парадак удалося аднавіць. Паліцыя пачала арганізаваны пропуск мігрантаў на тэрыторыю Мексікі малымі групамі. Адзначым, раней Дональд Трамп папярэдзіў, што ён спыніць выдзяленне фінансавай дапамогі краінам, якія дазволяць каравану бежанцаў прарвацца на тэрыторыю ЗША.