Акрамя традыцыйных сняжынак, шарыкаў і гірлянд, на сталічных ёлках з'явіцца і галоўны сімвал чэмпіянату свету па хакеі - Волат. Прыбіраць навагодніх прыгажунь будуць да канца тыдня. І ўжо 16 снежня ўсе 14 заззяюць яркімі агнямі разам з гарадской ілюмінацыяй. Праўда, пакуль у тэставым рэжыме, але па-новаму.
Таццяна Каліціна, намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства Мінскрэклама: Будзе выраблены мантаж каля 400 пілонаў, будуць уключаны і аформлены маштабныя кампазіцыі - гэта свечка, гэта апельсін, гэта кветка. У нас шмат новых ідэй.
Калядныя кірмашы, аніматары, канцэртная праграма і святлодыёдныя ўпрыгожанні. Усё гэта чакае гасцей сталіцы ля Палаца спорту - на галоўнай навагодняй пляцоўцы гэтага года.














