МУС аб сітуацыі за мінулыя суткі

14 августа 2020
Паводле інфармацыі МУС, мінулыя суткі сталі самымі спакойнымі за апошнія чатыры дні, а акцыі, якія мелі месца, у большасці сваёй насілі мірны характар. Аднак, як адзначылі ў ведамстве, у асобных выпадках падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў некаторыя асобы паводзілі сябе агрэсіўна: так, у Віцебску цялесныя пакалечанні атрымаў супрацоўнік міліцыі, каменем пашкоджаны службовы аўтамабіль. За мінулыя суткі былі складзеныя 102 адміністрацыйныя пратаколы. Разам з тым, звыш двух тысяч затрыманых ужо адпушчаныя. Гэты працэс працягваецца і цяпер.