Турцыя аб’явіла аб завяршэнні ваеннай аперацыі ў Сірыі

30 марта 2017
Яна прайшла паспяхова, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Біналі Йылдырым на пасяджэнні нацыянальнага Савета бяспекі. Аперацыя "Шчыт Еўфрата" была пачатая летась 24 жніўня. Яе мэтай стала барацьба з тэрарыстычнай групоўкай "Ісламская дзяржава". За гэты час турэцкія вайскоўцы ўзялі пагранічны горад Джараблус на поўначы Сірыі, а таксама Эль-Баб.