Больш за 800 тысяч беларусаў сёлета аздаровяцца за кошт дзяржавы

9 марта 2020
Больш за 800 тысяч беларусаў сёлета аздаровяцца за кошт дзяржавы. І яшчэ больш чым паўмільёна пуцёвак - у свабоднай  рэалізацыі. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Беларусі. У нашай краіне працуе 303 аздараўленчыя арганізацыі. Да сезона адпачынку зараз рыхтуюцца і дзіцячыя здраўніцы. Там адпачнуць 725 тысяч дзяцей.

Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва: "Будзе працаваць увогуле  больш як  6 тысяч 200 лагераў. З іх 146 стацыянарных аздараўленчых лагераў. Дарэчы,  сёлета мы не толькі спынілі негатыўную тэндэнцыю масавага закрыцця стацыянарных лагераў, але і павялічылі колькасць са 143 да 146".

Першых адпачывальнікаў дзіцячыя лагеры прымуць ужо ў канцы мая.