Цэнтрам урачыстасцяў у Грузіі стаў тбіліскі парк Ваке

9 мая 2015

А гэта Грузія. Цэнтрам урачыстасцяў стаў тбіліскі парк Ваке. Ветэраны пачалі збірацца тут яшчэ раніцай. Кіраўніцтва краіны, палітычных партый і грамадскія дзеячы ўсклалі вянкі да Магілы невядомага салдата. А ў горадзе Джвары сёння быў адкрыты мемарыяльны бюст Мелітону Кантарыя - таму самаму, які разам з Міхаілам Ягоравым узняў сцяг Перамогі над рэйхстагам у 1945-м.