Акадэмія кіравання робіць упор на практыкаарыентаванае навучанне студэнтаў

16 ноября 2017

Аб гэтым сёння заявіў рэктар ВНУ Марат Жылінскі на адкрыцці новага навучальна-метадычнага кабінета. Гэта чарговы сумесны праект з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Займацца на сучаснай навучальнай пляцоўцы будуць навучэнцы спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права".

Марат Жылінскі, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі:

"Больш за тое, у нас ёсць задумкі, напрацоўкі для таго, каб па кожнай спецыяльнасці зрабіць такія тэматычныя кабінеты. Не толькі па юрыдычным кірунку, але і па эканамічным кірунку, замежных моў, інфармацыйных тэхналогій. Я мяркую, што ў найбліжэйшы час мы гэтыя кабінеты будзем прэзентаваць".

Яўген Каваленка, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі:

"Важнасць гэтага кабінета складаецца ў тым, што без разумення працэсаў фарміравання заканадаўства Беларусі, працэсаў працы з нарматыўна-прававымі актамі, іх выкарыстання на практыцы немагчымая не толькі кіраўнічая дзейнасць, але і жыццё сучаснага чалавека ў сучасным грамадстве".

Адзначу таксама, што ў студэнтаў Акадэміі кіравання ўжо ёсць магчымасць займацца ў навучальнай зале судовых пасяджэнняў.