Правілы дарожнага руху ў інтэрактыўнай форме дзецям перад канікуламі нагадалі супрацоўнікі ДАІ

1 июня 2022

Летнія канікулы з бяспекай. Правілы дарожнага руху ў інтэрактыўнай форме дзецям нагадалі супрацоўнікі ДАІ. Як і дзе пераходзіць дарогу, што рабіць з двухколавым транспартам  - усе веды замацавалі праз гульню са сцікерамі. На асфальце таксама пакінулі тэматычны мегапостар. Акрамя таго, сустрэліся з вадзіцелямі: нагадалі пра важнасць быць вельмі ўважлівымі на дарозе.

У рамках акцыі "Увага, дзеці!" да 5  ліпеня ўсе аўтамабілісты павінны ездзіць з уключаным блізкім святлом фар, у тым ліку і днём. Так транспартны сродак становіцца больш прыкметным і для саміх маленькіх удзельнікаў дарожнага руху.