Трое каталіцкіх свяшчэннікаў арыштаваныя па абвінавачанні ў гвалце

25 ноября 2014

Трое каталіцкіх свяшчэннікаў арыштаваныя ў іспанскай Гранадзе. Іх падазраюць у злачынствах сексуальнага характару ў дачыненні падлетка, якому Папа Рымскі ўжо прынёс спачуванні па тэлефоне. Кіраўнік МУС Іспаніі пацвердзіў арышт, але адмовіўся ад каментарыяў, паколькі справа знаходзіцца ў юрысдыкцыі суда. Ён удакладніў, што расследаванне ўжо пачалося. Адзначым, Папа Рымскі Францыск не раз выступаў з рэзкай крытыкай гвалту з боку свяшчэннікаў і прызнаваў, што тыя, хто правініўся, могуць быць судзімыя ў краінах, дзе ўчынілі злачынствы.