Трое дзяцей і настаўнік пацярпелі з-за нападу на школу ва Улан-Удэ

19 января 2018

Дзевяцікласнік ва Улан-Удэ напаў у школе на вучняў з сякерай і ўчыніў падпал. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Падлетак атакаваў навучэнцаў 7-га класа, а пасля падпаліў памяшканне з дапамогай бутэлькі з запальнай сумессю. Плошча ўзгарання склала амаль 15 квадратных метраў. З будынка эвакуіравалі каля 500 вучняў. Трое дзяцей і настаўнік пацярпелі. Матывы злачынца пакуль невядомыя.