Салігорскі "Шахцёр" - у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы

2 августа 2019

"Гарнякі" ў Даніі не змаглі патрапіць у вароты "Эсб’ерга", але і не прапусцілі 0:0. Першая ж гульня клубаў у Салігорску, нагадаем, завяршылася ўпэўненай перамогай беларусаў 2:0. У трэцім раўндзе адбору "Шахцёр" будзе супрацьстаяць італьянскаму "Тарына". Першая гульня пройдзе 8 жніўня ў Італіі, супрацьстаянне ў адказ - 15 жніўня ў Салігорску. Адзначым, што чэмпіён краіны БАТЭ на гэтай стадыі будзе супрацьстаяць клубу з Босніі і Герцагавіны "Сараева".