Тры чалавекі параненыя пры тэракце ў Лондане

3 февраля 2020
Адчайны нажавы напад у Лондане. Учора зламыснік на адной з вуліц брытанскай сталіцы раніў двух чалавек. Яго застрэлілі праваахоўнікі. Скотланд-ярд разглядае гэтае здарэнне як тэрарыстычны напад. На злачынцу быў, відавочна, муляж пояса смяротніка. А сам 28-гадовы Усман Хан нядаўна быў датэрмінова вызвалены з турмы - яго ўжо вінавацілі ў сувязях з тэрарыстамі. 

У Бельгіі жанчына з нажом напала на мінакоў

А ў бельгійскім горадзе Гент учора ўвечар жанчына напала з нажом на двух чалавек. Паліцэйскі патруль адкрыў агонь па злачынцу, раніў яе ў руку. Як адзначае мясцовая прэса, інцыдэнт адбыўся непадалёк ад вядомай мячэці Аль-Фатх. У пракуратуры Усходняй Фландрыі заявілі, што ніякіх указанняў на тэракт няма.