Трывожныя навіны прыходзяць увесь дзень з Егіпта

6 июля 2013

Хрысціянскі свяшчэннік загінуў сёння ад рук узброеных экстрэмістаў на поўначы Сінайскага паўвострава, у горадзе Эль-Арыш. Баевікі расстралялі яго аўтамабіль. Уначы прайшлі самыя кровапралітныя беспарадкі з таго моманту, калі ваенныя знялі з пасады прэзідэнта-ісламіста Мухамеда Мурсі. Найболей масавыя і жорсткія сутыкненні адбыліся ў Каіры і Александрыі. Ісламісты выйшлі на вуліцы добра падрыхтаванымі - з кактэйлямі Молатава, бітай цэглай і жалезнымі дубцамі. На дахах нават заселі снайперы, якія цэліліся ў салдатаў і паліцэйскіх. Ахвярамі беспарадкаў сталі больш як 30 чалавек, 500 дэманстрантаў патрапілі ў бальніцы.