Жалоба сёння аб’яўлена ў Рэспубліцы Марый Эл

17 ноября 2017

Тут смуткуюць па ахвярах ДТЗ. Напярэдадні ўвечар мікрааўтобус, ажыццяўляючы абгон, выехаў на сустрэчную паласу, але завяршыць манеўр не паспеў і ўрэзаўся ў лесавоз. Паводле слоў відавочцаў, у момант ДТЗ ішоў моцны снег - бачнасць на дарозе рэзка пагоршылася. У мікрааўтобусе знаходзіліся 18 пасажыраў і вадзіцель. Загінулі 15 чалавек, сярод іх падлетак. У бальніцах у рэанімацыі застаюцца чацвёра пацярпелых, у тым ліку, сямігадовае дзіця і двое падлеткаў.