Трамп падпісаў распараджэнне аб увядзенні пошлін на імпарт сталі і алюмінію

9 марта 2018

Адносіны ЗША з астатнімі краінамі апынуліся пад пагрозай. Трамп падпісаў распараджэнне аб увядзенні пошлін на імпарт сталі і алюмінію - 25 і 10 працэнтаў адпаведна. Вызваленыя ад збору Аўстралія, Канада і Мексіка. Акрамя таго, гаспадар Белага дома пакідае за сабою права ў любы час павышаць або паніжаць тарыфы, а таксама адмяняць або ўводзіць пошліны для асобных краін. Эксперты ўжо назвалі гэтае рашэнне пачаткам маштабнай гандлёвай вайны. У Японіі заявілі, што могуць падаць на ЗША ў суд Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Брусель не выключае ўвядзення мер у адказ у дачыненні імпарту шэрагу тавараў з ЗША.