Трамп і Кім Чэн Ын сустрэліся ў Ханоі

27 февраля 2019

Саміт ЗША - КНДР. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп і лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сустрэліся сёння ў найстарэйшай гасцініцы Ханоя. 261 дзень прайшоў з моманту іх апошняй сустрэчы ў Сінгапуры летам мінулага года. Трамп не выключае, што па выніках саміту можа быць падпісана мірная дамова, якая пакладзе канец вайне паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі.