У Беларусі прадаўжаецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл

7 февраля 2017

Свае прафесійныя навыкі паказалі гвардзейцы 11-ай механізаванай брыгады са Слоніма. У вучэннях удзельнічалі больш як 250 салдат і 40 адзінак ваеннай тэхнікі. Дзейнічалі байцы ў начны час і, тым не менш, паспяхова справіліся з задачай. Падраздзяленне здзейсніла марш і заняло агнявыя пазіцыі.

Вайскоўцы ўжо атрымалі высокую ацэнку сваіх дзеянняў. Байцы прадэманстравалі і палявую вывучку.