Трамп і Кім Чэн Ын прынялі запрашэнні адзін аднаго наведаць Паўночную Карэю і ЗША

13 июня 2018

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын прынялі запрашэнні адзін аднаго наведаць Паўночную Карэю і ЗША. Абодва лідары ўпэўнены, што гэта стане яшчэ адной важнай падзеяй для адносін дзвюх краін.

Тым часам Трамп у сваім Twitter апублікаваў ролік "Гісторыя адной магчымасці". Відэа прадэманстравалі Кім Чэн Ыну – у ім паказаны дасягненні сучаснай цывілізацыі. А ў процівагу гэтаму - чорна-белыя змрочныя карціны сучаснага жыцця Паўночнай Карэі. У тэксце за кадрам гаворыцца, што лідарам краін дадзена магчымасць змяніць сучаснасць і будучыню.

Нагадаем, напярэдадні Дональд Трамп і Кім Чэн Ын правялі першую сустрэчу ў Сінгапуры. Па выніках гістарычнага саміту падпісаны двухбаковы дакумент аб адносінах у новым фармаце.