Трагедыя ў Непале. Аўтобус сарваўся з абрыву

28 ноября 2019
Надзвычайнае здарэнне ў гарах Непала. Пасажырскі аўтобус  упаў у цясніну  з вышыні каля 500 метраў. Загінулі 18 чалавек, 13 атрымалі раненні. Аварыя адбылася на складаным участку горнай дарогі. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель не справіўся з кіраваннем.