Аляксандр Лукашэнка прыбыў на "Чыжоўка-Арэну" падтрымаць нашу зборную

11 ноября 2017

Падтрымаць нашу зборную ў "Чыжоўка-Арэну" прыбыў Кіраўнік дзяржавы. Да пачатку гульні Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з камандай, пажадаў перамогі ў турніры.

"Засталося самае малое - выйсці на корт і выйграць Кубак Федэрацыі", - пажадаў Кіраўнік дзяржавы тэнісісткам. Для спартсменак гэта стала прыемным сюрпрызам, але чаканым. На гэты выпадак у дзяўчат быў падрыхтаваны падарунак. Прэзідэнт таксама прыйшоў не з пустымі рукамі. Пасля абмену памятнымі сувенірамі Аляксандр Лукашэнка далучыўся да балельшчыкаў і заняў месца на трыбуне.