Трагедыя ў Індыі

13 октября 2013
Падчас цісканіны на рэлігійным свяце ў штаце Мадх'я-Прадэш загінулі больш за 60 чалавек. Траўмы атрымалі не менш як 100 прыхаджан. Група людзей паспрабавала абысці чаргу, бо пайшлі чуткі, што мост над ракой Сінд перад храмам можа абрынуцца. Пасля гэтага пачалася масавая цісканіна. Шматлікія ўпалі ў раку. У гэты момант на мосце знаходзілася каля 25 тысяч чалавек. Разлютаваныя людзі абвінавацілі паліцэйскіх у няздольнасці прадухіліць трагедыю і пачалі закідваць іх камянямі. Шэсць вартавых парадку былі параненыя.