Мінская аматарская капэла арганізавала кастынг галасоў праз сацсетку

27 февраля 2020
Ад мастацтва візуальнага до музычнага. Мінская аматарская капэла ў пошуках новых галасоў арганізавала анлайн-кастынг. Паводле слоў удзельнікаў капэлы,  праслухоўванне праз чат-бот у сацсетках - ідэальны варыянт знаёмства з кандыдатамі. У дзень такім чынам апрацоўваюць дзясяткі галасавых паведамленняў. Тых, хто спадабаўся віртуальна - толькі на слых,  запрашаюць на вочны этап.

Для кандыдатаў  такое праслухоўванне - яшчэ і спосаб пазбегнуць хвалявання. Таксама чат-бот дазваляе выбраць для адпраўкі найбольш удалы запіс.