Тэрарысты напалі на элітны гатэль у Кабуле. Ёсць ахвяры

21 января 2018

У Кабуле ўзброеная група баевікоў напала на гатэль класа люкс "Інтэркантыненталь". У гэтай гасцініцы часта спыняюцца госці з краін Захаду. Паведамляецца, што забітыя не меней як 12 чалавек. У момант нападу ў гатэлі знаходзіліся каля 130 пастаяльцаў, у тым ліку амаль паўсотні замежнікаў. Тэрарысты групоўкі "Талібан" блакіравалі гасцініцу ўчора. Спецаперацыя па ліквідацыі злачынцаў доўжылася ўсю ноч і раніцу. Чацвёра з пяці забітыя. Як паведамляе МУС Афганістана, на гэты момант будынак вызвалены ад баевікоў. Зараз пажарнікі спрабуюць патушыць полымя.