Эпідэмія грыпу лютуе ў свеце

8 февраля 2019

У адной толькі Францыі за апошнія некалькі месяцаў ад хваробы памерлі больш за тысячу чалавек. Нацыянальнае агенцтва аховы здароўя краіны таксама паведамляе, што амаль 12 тысяч чалавек на гэты момант звярнуліся па медыцынскую дапамогу, дзве тысячы з іх былі тэрмінова шпіталізаваныя. У Грэцыі лік захварэўшых ідзе на сотні - там ад грыпу толькі за апошні тыдзень памерлі 2 дзясяткі чалавек. Але самыя страшныя лічбы ў Японіі. Грыпам у краіне захварэлі больш як 2 мільёны чалавек.